Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Постановления Министерства образования Республики Беларусь от 3 марта 2018 г. № 283

Дата: 4 июня 2018 в 12:23, Обновлено 2 ноября 2018 в 12:33

         

ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

3 сакавiка 2018 г. № 10

<font color="#000080">Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у пастановуМiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283</font>

На падставе падпункта 1.2 пункта 1 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 25 студзеня 2018 г. № 30 «О приеме в учреждения общего среднего образования и обучении в них», пункта 4 артыкула 19 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi,абзаца другога падпункта 1.1 пункта 1 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19 лiпеня 2011 г. № 969 «О делегировании полномочий Правительства Республики Беларусь на принятие (издание) нормативных правовых актов в соответствии с Кодексом Республики Беларусь об образовании» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесцi ў Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыi, зацверджанае пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2012 г., № 42, 8/25102; Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 18.03.2014, 8/28415), наступныя дапаўненнi i змяненнi:

1.1. пункт 42 пасля слова «лiку» дапоўнiць словамi «класах з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўнi,»;

1.2. дапоўнiць Палажэнне пунктам 43<sup>1</sup> наступнага зместу:

«43<sup>1</sup>. Класы (групы) з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўнi могуць стварацца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыi на II i III ступенях агульнай сярэдняй адукацыi.

Пералiк вучэбных прадметаў, якiя могуць вывучацца на павышаным узроўнi, вызначаецца кiраўнiком установы агульнай сярэдняй адукацыi па ўзгадненнi з заснавальнiкам установы агульнай сярэдняй адукацыi ў адпаведнасцi з тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыi адпаведнага вiду.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.