Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

02.04.2019 Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Вусны часопіс

Дата: 6 апреля 2019 в 12:11, Обновлено 6 апреля 2019 в 12:47
483 просмотра

 2 красавіка вучні і настаўнікі школы прынялі ўдзел у вусным часопісе прысвечаным дню яднання народаў Беларусі і расіі. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе Прэзідэнты Беларусі і Расіі А.Р. Лукашэнка і Б.М. Ельцын падпісалі ў Маскве дагавор аб Супольнасці Беларусі і Расіі. З гэтай даты і пачалася мэтанакіраваная работа па будаўніцтве новага саюза краін.

За прайшоўшыя гады зроблена нямала па захаванні і развіцці сяброўства, супрацоўніцтва і добрасуседства Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, стварэнні асноў Саюзнай дзяржавы.

З 2000 года функцыянуе Вышэйшы Дзяржаўны Савет, Савет Міністраў і Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы. Утвораны і працуюць Памежны і Мытны камітэты, Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя, Камісія па тарыфным і нетарыфным рэгуляванні пры Савеце Міністраў Саюзнай дзяржавы. Створана і пастаянна дзейнічае Тэлерадыёвяшчальная арганізацыя Саюзнай дзяржавы.

За прайшоўшыя 14 гадоў нямала зроблена па выпрацоўцы ўзгодненай эканамічнай палітыкі і стварэнні адзінай эканамічнай прасторы Саюзнай дзяржавы.

Пройдзена значная частка шляху і па фарміраванні прававых асноў фінансавай сістэмы саюзнай дзяржавы, стварэнні ўмоў для ўвядзення адзінай грашовай адзінкі.

Адным з важнейшых інструментаў развіцця эканамічнай інтэграцыі між Беларуссю і Расіяй з’яўляецца рэалізацыя сумесных беларуска-расійскіх праграм, пад-праграм, праектаў і мерапрыемстваў. Са стратэгічна важных рэалізаваных праектаў — праграма развіцця дызельнага аўтамабілебудавання. Згодна з прынятымі праграмамі на вядучых беларускіх і расійскіх аўтапрадпрыемствах распрацаваны канструкцыі, асвоена вытворчасць і створаны магутнасці па выпуску дызельных рухавікоў і вялікагрузных аўтамабіляў, адпавядаючых патрабаванням ЕЎРА-2, ЕУРА-3 і ЕУРА-4.

Таксама немалая работа праведзена па стварэнні высокаэфектыўных і біялагічна бяспечных лекавых прэпаратаў новага пакалення.

Беларусь і Расія аб’ядналі намаганні па пераадольванні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

За апошнія гады значна актывізавалася інтэграцыйная дзейнасць у сферы адукацыі і культуры. Найбольш буйным “саюзным” мерапрыемствам у вобласці культуры з’яўляецца Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Зацверджаны прэміі Саюзнай дзяржавы ў вобласці літаратуры і мастацтва. Стала традыцыйным правядзенне фестываляў “Творчасць юных”, “Моладзь – за Саюзную дзяржаву”, фестываля творчасці інвалідаў “Мы — разам”.

Важнай складаючай часткай узгодненай сацыяльнай палітыкі Саюзнай дзяржавы з’яўляецца развіццё фізічнай культуры і спорту. Так, штогод праводзіцца спартакіяда для дзяцей і юнацтва, а таксама розныя фізкультурна-спартыўныя фестывалі і спаборніцтвы.

Вялікая ўвага ў рамках Саюзнай дзяржавы надаецца і рэалізацыі праектаў па аздараўленні ветэранаў і дзяцей.

Такім чынам, будаўніцтва Саюзнай дзяржавы ажыццяўляецца паступова і планамерна, і па ўсіх напрамках інтэграцыі атрыманы важныя практычныя вынікі ў інтарэсах грамадзян Беларусі і Расіі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.