Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

8 Сакавіка – самае цёплае і пяшчотнае свята

Дата: 10 марта 2019 в 18:43
282 просмотра

8 Сакавіка – самае цёплае і пяшчотнае свята, якое аб’ядноўвае ў сабе ўсё найпрыгажэйшае, што ўвасабляе вобраз Жанчыны. Міжнародны жаночы дзень – свята, якое адзначаецца ў шэрагу краін, у тым ліку ў Беларусі як «жаночы дзень». Свята, якое засталося ў спадчыну ад Савецкага Саюза. Яно паўстала ў пачатку мінулага стагоддзя, каб жанчыны маглі адстойваць свае правы. 

У сувязі з Міжнародным жаночым днём ў Беларусі выхадны. Для большасці гэта нагода, каб адпачыць, а свята ўспрымаецца фармальна – жанчынам дораць кветкі і віншуюць.  Аб рэвалюцыйным мінулым гэтага свята сёння ніхто не задумваецца. Дзень шанавання жанчын узнік яшчэ ў Старажытным Рыме. Тады гэтае свята адзначалі жанчыны, якія нарадзіліся свабоднымі і ўступілі ў шлюб. Яны атрымлівалі ў гэты дзень ад сваіх мужоў падарункі і былі акружаныя ўвагай і клопатам. У 1910 годзе нямецкая сацыялістка Клара Цэткін на Другой Міжнароднай сацыялістычнай жаночай канферэнцыі прапанавала заснаваць дзень барацьбы за правы жанчын 8 сакавіка.

7 сакавіка ў школе прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму жаночаму дню - першаму вясенняму святу. У казачная атмасфера цудоўнага свята, якая панавала ў зале, яркімі нумарамі прысутных у зале мам, бабуль, настаўніц, дзяўчат павіншавалі  пачынаючыя артысты. Вершы, песні, танцы – усё для іх,  адзіных і самых любімых  жанчын. 

Падрыхтавала і правяла свята настаўніца пачатковых класаў Басарановіч Людміла Пятроўна.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.