Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

21.02.2019 Міжнародны дзень роднае мовы

Дата: 21 февраля 2019 в 15:37, Обновлено 21 февраля 2019 в 22:21
576 просмотров

     

У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры ў школе адзначаўся Міжнародны дзень роднае мовы.

 Вучні пазнаёміліся з літаратурай, што была прадстаўлена на выставе, прысвечанай гэтаму дню. Праводзілася агульнашкольная інфармацыйная гадзіна. Падрыхтавалі і правялі свята настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Мацукевіч Ж. М. і Емельяновіч В. М.

Кожны народ штогод 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе — значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае свята.

Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную “трасянку”, або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

Дык не дай загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”, цудоўнай роднай мове.  

  Міжнародны дзень роднае мовы — свята, якое з 2000 году адзначаецца штогод 21 лютага з мэтай заахвочваньня моўнае разнастайнасці і шматмоўнае адукацыі і спрыяння ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу<sup id="cite_ref-1">[1]</sup>. Дата 21 лютага была абраная таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за прызнанне бенгальскай мовы ў якасці дзяржаўнай ва ўсходнім Пакістане, які з 1971 году стаў асобнай дзяржавай Бангладэш. Гэты дзень адзначаецца ў Бангладэш як дзень памяці пра падзеі 1952 году.<sup id="cite_ref-bang_2-0">[2]</sup>

Свята было заснаванае на 30‑й сэсіі Генэральнай канфэрэнцыі ЮНЭСКО 17 лістапада 1999 году. Ідэю абвяшчэння Міжнароднага дня роднае мовы прапанавалі дэлегацыі Бангладэш і Саудаўскай Аравіі. Сярод 25 першых суаўтараў і найбольш актыўных прыхільнікаў рэзалюцыі Генеральнае канфэрэнцыі ЮНЭСКО былі БеларусьЛітва і Расія.<sup id="cite_ref-3">[3]</sup>

Генеральная Асамблея ААН у 2002 годзе вітала рашэньне ЮНЭСКО аб абвяшчэнні Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала дзяржавы-сябры ААН і сакратарыят ААН садзейнічаць захаванню і абароне ўсіх моваў, на якіх размаўляюць народы свету<sup id="cite_ref-4">[4]</sup>. У 2002 годзе ў сталіцы Бангладэш, горадзе Дака, заснавалі Міжнародны інстытут роднай мовы<sup id="cite_ref-5">[5]</sup>.

ЮНЭСКО абвесціла пра намер стварыць сістэму папераджальнага маніторынгу для адсочвання стану моваў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і садзейнічання выпраўленню сітуацыі ў гэтай галіне. Паводле ацэнкі ЮНЭСКА больш як палова з 6 тысяч моваў свету знаходзіцца пад пагрозай знікнення

                                                                                                                                             Вікіпедыя

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.