Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

15.02.2019 Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Афганскае рэха

Дата: 15 февраля 2019 в 14:52, Обновлено 18 февраля 2019 в 17:30
431 просмотр

 Мітынг-рэквіем  прысвечаны 30 годзю вывада савецкіх войск із Аўганістана  і памяці загінуўшых аднавяскоўцаў, у час ваенных дзеянняў у Афганістане адбыўся 15.02.2019 г. Ушанаваць памяць землякоў прыйшлі  навучэнцы школы разам з настаўнікамі і дырэктарам, загадчык СДК Лінкевіч В. А., мастацкі кіраўнік СДК Басарановіч Н. Б., бібліятэкар сельскай бібліятэкі Пупенка Н. І.  Рэха афганскай вайны і цяпер трывожыць розумы і сэрцы многіх людзей. У сучасную гісторыю нашага народа яна ўвайшла драматычнай старонкай. Не сціхае боль тых, чые родныя і блізкія ўжо ніколі не вернуцца дадому. І доўга яшчэ пакаленне, якое атрымала назву «афганцы», будзе несці ў сабе сумную памяць пра гераічны і трагічны час.

Вучні, якія ведаюць пра тыя жорсткія выпрабаванні лёсу  воінаў-інтэрнацыяналістаў па гістарычных звестках, прачыталі вершы пра пачуцці бацькоў, чые сыны больш не ўбачылі мірнага неба. Выступаючыя заклікалі моладзь больш цікавіцца мінулым, тым больш, што ў яе ёсць магчымасць асабіста пагутарыць з удзельнікамі вайны, якія і сёння носяць у сабе той афганскі боль.Там, у далёкім Афганістане, савецкія воіны праяўлялі лепшыя чалавечыя якасці: мужнасць, стойкасць, высакароднасць. У неймаверна цяжкіх умовах баявога жыцця, удалечыні ад дома, штогадзіны падвяргаючыся смяротнай небяспецы, яны захоўвалі вернасць ваеннай прысязе, воінскаму і чалавечаму абавязку.

Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых зямлякоў.

Пасля мітынгу на магілы тых, чые жыццёвыя шляхі былі перакрэслены Афганістанам, вучні ўсклалі вянкі і кветкі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.