Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Да Дня юнага героя- антыфашыста

Дата: 8 февраля 2019 в 15:22, Обновлено 8 февраля 2019 в 16:00
499 просмотров

 Да Дня юнага героя- антыфашыста:

- піянерскі збор “Раўненне на юных герояў” 

- вусны часопіс “Юныя героі”

8 лютага адзначаецца Дзень юнага героя-антыфашыста, які зацверджаны быў чарговай Асамблеяй ААН. Гэты памятны дзень адзначаецца з 1964 г. у гонар загінуўшых удзельнікаў антыфашысцкіх дэманстрацый - французскага школьніка Даніэля Феры (1962) і іракскага хлопчыка Фадыла Джамаль (1963), савецкіх маладагвардзейцаў (1943) Алега Кашавога, Любові Шаўцовай, Дзмітрыя Агурцова, Віктара Субоціна, Сямёна Астапенка, расстраляных у гэты дзень нацыстамі.

Асаблівую ўвагу безумоўна заслугоўваюць піянеры-героі Вялікай Айчыннай вайны. Да вайны гэта былі самыя звычайныя хлапчукі і дзяўчынкі. Вучыліся, дапамагалі старэйшым, гулялі, бегалі-скакалі, разбівалі насы і каленкі. Іх імёны ведалі толькі родныя, аднакласнікі ды сябры.

Прыйшоў час - яны паказалі, якім велізарным можа стаць маленькае дзіцячае сэрца, калі разгаралася ў ім свяшчэнная любоў да Радзімы і ненавісць да яе ворагаў.

Хлапчукі. Дзяўчынкі. На іх далікатныя плечы лег цяжар нягод, бедстваў, гора ваенных гадоў. І не сагнуліся яны пад гэтым цяжарам, сталі мацней духам, мужней.

Маленькія героі вялікай вайны. Яны ваявалі побач са старэйшымі - бацькамі, братамі, побач з камуністамі і камсамольцамі.

Змагаліся паўсюль. На моры, як Бора Кулешын. У небе, як Аркаша Каманін. У партызанскім атрадзе, як Лёня Голікаў. У Брэсцкай крэпасці, як Валя Зенкін. У керчанскіх катакомбах, як Валодзя Дубінін. У падполлі, як Валодзя Шчарбацэвіч.

І ні на імгненне не завагаліся маладыя сэрцы!

Іх  дзяцінства было напоўнена такімі выпрабаваннямі, што, прыдумай іх нават вельмі таленавіты пісьменнік, у гэта цяжка было б паверыць. Але гэта было. Было ў гісторыі вялікай нашай краіны, было ў лёсах яе маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак - звычайных хлопчыкаў і дзяўчынак.

              

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.