Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

25.04 ШАГ Тэма: “Радзіма мая Беларусь у асобах. З клопатам аб здароўі (аб медыцынскіх супрацоўніках) “

Дата: 27 апреля 2024 в 10:54, Обновлено 27 апреля 2024 в 12:08
19 просмотров

Мэта: выхаванне ў моладзі грамадзянскасці і патрыятызму, пачуцця гонару за медыцынскіх работнікаў Беларусі, за сістэму аховы здароўя Рэспублікі Беларусь праз знаёмства з сучаснікамі, якія ўнеслі ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя суверэннай Беларусі, а таксама землякамі, актыўнымі грамадзянамі, якія сваёй працай уносяць значны ўклад у ахову здароўя вёскі, горада і раёна.

       25.04.2024 – інфармавацыйны час ў рамках рэалізацыі праекта “ШАГ“.

Тэма: “Радзіма мая Беларусь у асобах. З клопатам аб здароўі (аб медыцынскіх супрацоўніках) “

. Мэта: выхаванне ў моладзі грамадзянскасці і патрыятызму, пачуцця гонару за медыцынскіх работнікаў Беларусі, за сістэму аховы здароўя Рэспублікі Беларусь праз знаёмства з сучаснікамі, якія ўнеслі ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя суверэннай Беларусі, а таксама землякамі, актыўнымі грамадзянамі, якія сваёй працай уносяць значны ўклад у ахову здароўя вёскі, горада і раёна.

Удзельнікі: вучні 8-9 класаў ДУА “Мілевіцкая базавая школа” 25 красавіка 2024 года ў ДУА “Мілевіцкая базавая школа“ ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна ” прайшла інфармацыйная гадзіна на тэму “ Радзіма мая Беларусь у асобах . З клопатам аб здароўі” (аб медыцынскіх супрацоўніках). Падчас першага этапу “Мы даведваемся”, у ходзе інтэрактыўнай віктарыны, вучні актыўна праявілі сябе ў пытаннях аб сістэме аховы здароўя Рэспублікі Беларусь,  разважалі аб клопаце дзяржавы аб здароўя народа, успаміналі, якія аздараўленчыя мерапрыемствы праводзяцца ў нашай краіне, а таксама пералічылі, ў якіх фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемствах удзельнічалі самі. На пятае пытанне, якімі якасцямі павінен валодаць медыцынскі работнік, вучні запрасілі адказаць фельдшара Мілевіцкай амбулаторыі агульнай практыкі Кочка Любоў Мікалаеўну. Цікавым сурпрызам для дзяцей стала тое, што Любоў Мікалаеўна  прыйшла не з пустымі рукамі, а з сапраўдным працоўным арсеналам медыцынскага работніка. Пад дэвізам “Лепш адзін раз паглядець, чым некалькі паслухаць”, фельчар пачала знаёміць вучняў з некаторым медыцынскім абсталяваннем, з якім звычайна яна едзе на выклік “хуткай дапамогі”. Вучні паглядзелі, як працуе глюкометр, партатыўны ЭКГ, танометр,  атрымалі памяткі аб відах ін’екцый і як іх правільна ўводзіць і памятку аб аказанні першай медыцынскай дапамогі. Больш за трыццаць год Любоў Мікалаеўна   дапамагае людзям зберагаць сваё здароўе. Фельчар падзялілася успамінамі аб сваім вопыце выбару прафесіі,  аб студэнцкіх гадах,  першых гадах сваёй працы, самых запамінальных эпізодах медыцынскага жыцця. Вучняў вельмі ўразіла, наколькі самааданым чалавекам патрэбна быць, каб бескарысна і адважна дапамагаць людзям, рабіць гэта шчыра і якасна. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.