Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

19.02- 23.02 Тыдзень беларускай мовы і літаратуры "Гімн роднай мове"

Дата: 19 февраля 2024 в 17:33, Обновлено 22 февраля 2024 в 18:08
49 просмотров

Мэта правядзення тыдня: выхаванне цікавасці да вывучэння роднай мовы і нацыянальнай культуры праз самарэалізацыю вучняў у разнастайных творчых і інтэлектуальных мерапрыемствах.
Задачы:
1. Развіваць пазнавальную цікавасць вучняў да прадмета;
2. Развіваць творчыя здольнасці навучэнцаў праз далучэнне іх да беларускай гісторыі і культуры;
3. Прывіваць навыкі самастойнай працы;
4. Выхоўваць у вучняў патрыятызм, павагу і гонар да культурнай і гістарычнай спадчыны краіны;
5. Папулярызацыя роднай мовы, літаратуры, культуры.

Прадметныя тыдні ў нашай школе заўсёды праходзяць цікава і захапляюча. Вучні старанна рыхтуюцца да кожнага дня тыдня,  бо ведаюць, што трэба будзе паказаць свае веды, творчыя здольнасці. Адзін з такіх тыдняў - тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Тыдзень нашай роднай мовы. Ён заўсёды праходзіць з  яркімі і запамінальнымі падзеямі. Наша краіна прыгожая  і моцная. Ад таго , што на гэтай зямлі жывуць і працуюць таленавітыя, самаадданыя, міралюбівыя і прыгожыя, як сама прырода,  людзі, якія любяць сваю Радзіму, сваю старонку і ганарацца тым, што яны беларусы.

  План правядзення тыдня беларускай мовы і літаратуры "Гімн роднай мове"

Першы дзень - 19.02

  • Адкрыццё тыдня.  Азнаямленне з планам правядзення мерапрыемстваў.
  • Размяшчэнне інфармацыі на стэндзе "Літаратурная старонка" да 141 - годзя з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы.
  • Кніжная выстава ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры да юбілейных дат пісьменнікаў.

Другі дзень - 20.02

  • Конкурс эрудытаў "Скарбонка роднай мовы".
  • Конкурс фотаздымкаў "Мая Беларусь".

Трэці дзень - 21.02

  • Размяшчэнне інфармацыі на стэндзе пра Міжнародны дзень роднай мовы.
  • Прэзентацыя "Міжнародны дзень роднай мовы"

Чацвёрты дзень - 22. 02

  • Гульня-віктарына "На матчынай мове".
  • Конкурс "Буслік".

Пяты дзень - 23.02

  • Конкурс чытальнікаў "Гучы роднае слова!".
  • Падвядзенне вынікаў тыдня.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.