Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

22.09 Экскурсія ў Мілевіцкае лясніцтва

Дата: 13 октября 2023 в 22:01, Обновлено 21 октября 2023 в 23:34
71 просмотр

Цікавай, захапляючай і павучальнай атрымалась экскурсія ў Мілевіцкае лясніцтва. На парозе лясной гаспадаркі нас сустрэў і правёў экскурсію памочнік ляснічага Басарановіч Сяргей Мікалаевіч. Ён расказаў, што лясы – з'яўляючыся адной з найважнейшых частак біясферы, выконваюць водаахоўныя, кліматарэгулюючыя, санітарна-гігіенічныя, рэакрэацыйныя і іншыя экалагічна значныя функцыі. Плошча лясніцтва складае 8767,2га. Недалёка ад нашага лясніцтва размешчаны гідралагічны заказнік мясцовага значэння «Булеў Мох». У агульнай плошчы лясных зямель пераважаюць хваёвыя пароды і мяккаліставыя. Цвёрдаліставыя складаюць невялікі працэнт. Сярэдні ўзрост дрэў- 46 гадоў.
На нашай тэрыторыі сустракаюцца птушкі, занесеныя ў Чырвоную кнігу РБ – вялікі падворлік, вялікі бугай, лутак, глушэц і цецярук.

А яшчэ у лясніцтве ёсць дэндрарый закладзены у 2010 годзе, плошчай 0,1га, дзе расце 35 відаў розных раслін, у тым ліку дравесных хвойных 5, дравесных ліставых 10, кустарнікавых хвойных 11, кустарнікавых ліставых 9. Усяго 97 дрэў.

 Пабудаваны парнік з гідрапалівам, дзе будуць вырошчваць расаду бяроз, хвой і магчыма яшчэ якіх- небудзь экзатычных раслін. Ёсць пажарная машына, якая заўсёды гатова патушыць лясны пажар. А яшчэ вядзецца відэаназіранне за становішчам лясных угодзяў па камп'ютары. Інфармацыя перадаецца з тэлекамеры, якая знаходзіцца на вышцы. На прыканцы Сярге Мікалаевіч сказаў, што патрэбна берагчы і захоўваць лес. Гэта наша багацце! Захоўваючы лес мы захоўваем сваю будучыню.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.