Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 16 человек

29.10.2018 Экалагічная гульня “Загадкі прыроды”

Дата: 1 ноября в 14:10, Обновлено 3 ноября в 12:29
25 просмотров

Мэта мерапрыемства:абуджэнне у сэрцах удзельнікау гульні любові да ўсяго жывога, да раслін і кветак, да жывёл і птушак, таму што Зямля – наш агульны дом, дзе ўсё павінна існаваць у гармоніі; садзейнічаць фарміраванню экалагічнай культуры.        

Тэрыторыя нашай краіны пакрыта пышным зялёным дываном, які вытканы са шматлікіх соцень відаў раслін, пранізаны блакітнымі рэкамі і азёрамі, балотамі – найдзівоснейшымі скарбонкамі прыроды, якія даюць прытулак таямнічаму свету раслін, жывёл, птушак.

На экалагічную гульню “Загадкі прыроды”  завіталі вучні  школы.

Каб рушыць у падарожжа, спачатку трэба даведацца, якое надвор’е нас чакае: першым заданнем было прадоўжыць народныя прыкметы пра надвор’е, затым сцяжынка прывяла ў лес, напоены салодкім водарам кветак і ягад.

Наступным заданнем было адказаць на пытанні гульні - прэзентацыі з намінацыямі: зялёны сябар; лясная аптэка; бюро пагоды; таямніцы прыроды; ахова прыроды.

Актыўна і цікава праходзіла гульня. Рабяты не толькі  праверылі свае веды, а і атрымалі шмат новай інфармыцыі аб раслінах, птушках і жывёлах такой прыгожай і таямнічай прыроды роднага краю. 

Падрыхтавала і правяла мерапрыемства настаўніца нямецкай мовы Баніт Дар'я Валер'яўна.

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.